ГлавнаяИсполнителиХор "Унiя"О Беларусь, мая шыпшына
название:

О Беларусь, мая шыпшына


автор:

Хор "Унiя"


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1354 просмотра
Музыка - Мікола Куліковіч, словы - Уладзімір Дубоўка

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет,
у віхры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

Пялёсткамі тваімі стану,
на дзіды сэрца накалю,
тваіх вачэй пад колер сталі
праменне яснае люблю.

Варожасць шляху не зачыне,
у перашкодах дух расце.
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет.

Адзінай думкі не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць - дык жыць для Беларусі,
а без яе - зусім не жыць!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "О Беларусь, мая шыпшына" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен