ГлавнаяИсполнителиЗьміцер ВайцюшкевічСьніў я сон (Ул. Караткевіч)
TOP песен исполнителя
"Зьміцер Вайцюшкевіч"
    TOP альбомов исполнителя
    "Зьміцер Вайцюшкевіч"
      название:

      Сьніў я сон (Ул. Караткевіч)


      автор:

      Зьміцер Вайцюшкевіч


      жанры: belarusian, belarus, folk, rock, chanson, belarusian rock
      рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1555 просмотров
      Імпрэсія 
      
      Сніў я сон, быццам нехта пяшчотна мяне крануў. 
      Чуў я словы пяшчоты, прывабныя, як міражы. 
      Сон кагосьці здаўна мне вярнуў, пазабытую, але адну, 
      З цемры згаслыя гукі вярнуў да струны, 
      ўваскрасіўшы струну. 
      І яна зазвінела - у явы і сну на мяжы. 
      І на гэтай мяжы я цябе зберагаў, як агонь трапяткі, 
      Як хвіліну дрымоты апошнюю мы беражэм 
      Ад павеваў і пахаў, ад сонца, ад дотыку грубай рукі, 
      І ад песні дажджу, і ад думкі, што нас сцеражэ. 
      Бо не ведаў - і ведаў, - што дзень узляціць, як ласо, 
      І пацягне бакамі мяне па пяску і траве 
      Да турбот, да жыцця, да шумлівых яго галасоў, 
      Да згрызот, забыцця, да імклівых дарог і лясоў, 
      Да ўсяго, што навекі цябе ад мяне адарве, 
      І ўпадзеш ты у змрок, як сляза, як згасаючы дзень, 
      І навекі ты ў цёмных, бяспамятных згінеш вяках 
      Ў міг апошні дрымоты, як толькі наяве ўпадзе 
      Не на грудзі твае, а на ложа пустое рука.

      Послушать/Cкачать эту песню
      Mp3 320kbps на стороннем сайте
      Это интересно: Зьміцер Вайцюшке́віч (нарадзіўся 20 ліпеня 1971 у мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну) — беларускі сьпявак і музыка. Вядомы таксама пад псэўданімам Todar.З 1978 па 1986 гад вучыўся ў спэцыялізаванай школе з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, па яе канчатку, у 1986 годзе паступае ў музычную школу ў горадзе Ліда, якую канчае ў 1990 годзе з адзнакаю. Такім чынам, пасьля канчатка музычнай... подробнее
      А как ты думаешь, о чем песня "Сьніў я сон (Ул. Караткевіч)" ?
      2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен