ГлавнаяИсполнителиЧырвоным па беламуГрунвальд (легенда аб паходжаньнi БЧБ)
название:

Грунвальд (легенда аб паходжаньнi БЧБ)


автор:

Чырвоным па беламу


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 820 просмотров
Грунвальдская бiтва, бушуюць пажары,
Над полем, над гаем удушлiвы дым.

Чужынцы нахлынулi чорнаю зграяй,
Радзеюць магутнага войска рады.

Патрэбна падмога, патрэбна падмога,

Iначай загiне Краiна ў агнi:

Юнак-беларус палявою дарогай 
 
З завостранай дзiдай iмчыць на канi. 
У бiцьве ён страцiў малодшага брата
Ад гора сьляза на павеках iмжыць.
Прыехаў дадому, а брат сярод хаты
На посьцiлцы белай зьнямелы ляжыць 
Пакутна ўзьнялася сьсiвелая мацi
У поглядзе мацi - жальба i дакор:
Прывезьлi ўранку, пакiнулi ў хаце, 
Ад ранаў крывавых саколiк памёр.
 
Над братам загiнуўшым даўшы прысягу
Пасьцiлку на дзiду юнак нанiзаў.
Пад бел-чырвон-белым разгорнутым сьцягам
Падмогу па вёсках склiкаць паiмчаў.
Убачыўшы сьцяг той ўзнiмалiся вёскi,
На поклiч ваякi iшлi грамадой.
Сабралася хутка вялiкае войска
I рушыла войска на праведны бой.
 
Нястрымнай лавiнаю несьлiся конi, 
Маланкамi кроiлi неба мячы.
Магутны парыў той рашучай пагонi
Стрымаць не ўдалося нiкому нiчым.
З тых дзён не адно праяляцела стагоддзе,
Нямала вады ў акiяны сплыло.
Пра сьцяг беларускi казалi ў народзе,
А сьцягу шмат часу нябачна было.
 
Як быццам у бiцьве згубiўся ён недзе,
Мы доўга з надзеяй глядзелi ўпрасьцяг
У пыльных стагоддзях жадаючы ўгледзiць 
Сваёй незалежнасьцi, мужнасьцi сьцяг.
Нарэшце ўзыйшоў ён сьвiтальнай зарою,
Прабiўся скрозь цемру, разьвеяў хаўрус.
Сьвяцiць яму доўга над роднай зямлёю
Пакуль будзе жыць хоць адзiн беларус!
Пакуль будзе жыць хоць адзiн беларус!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Грунвальд (легенда аб паходжаньнi БЧБ)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен