ГлавнаяИсполнителиСтары ОльсаЛитвин
название:

Литвин


автор:

Стары Ольса


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1328 просмотров
Ехаў Літвін ды па Сініх Водах
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Меч крывавячы

Ходзіў Літвін ой ды па Грунвальду
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Чэпам граючы

Гойсаў Літвін ой ды па Крапіўне
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Дзідай джалячы

Скокаў Літвін ой ды пад Смаленскам
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Шабляй рубячы

Кляўся Літвін у святой Дуброве
На старым мячы
На старым мячы
Чужынцаў сячы

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Литвин" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен