ГлавнаяИсполнителиРозныя выканаўцы: Ігар Варашкевіч, Валер Дайнэка, Лявон Вольскі, Аляксей Стокс, Алег Хаменка, Аляксей Шадзько, Аляксей ТалстухінГімн Свабоды
название:

Гімн Свабоды


автор:

Розныя выканаўцы: Ігар Варашкевіч, Валер Дайнэка, Лявон Воль


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 1031 просмотр
Ідэя сабраць вядучых беларускіх вакалістаў і музыкантаў, каб запісаць «Гімн Свабодзе» належыць Генадзю Хаменку, чалавеку вядомаму ў музычных колах, гітарнаму майстру і прадусару. «Задумаў рэалізаваць гэты праект з паўгоду таму, калі адчуў, што песьня групы „Машина времени“ пра марыянэтак набывае ўсё большую актуальнасьць у беларускай сытуацыі», — кажа Генадзь. Спачатку ён плянаваў, што тэкст для такога гімна напіша паэт Уладзімер Някляеў, але потым вырашыў стварыць песьню сам. «Усё ж паразважаў і вырашыў не зьвязваць праект з канкрэтным палітыкам», — кажа Генадзь. За аснову ён узяў песьню «Свобода» гурта Madera Hard Blues, але тэкст напісаў наноў. Выканаць яе паклікаў знаёмых музыкантаў.

«Гімн Свабоды» выконваюць Ігар Варашкевіч з гурта «Крама», Валер Дайнэка зь «Беларускіх Песьняроў», Лявон Вольскі, Аляксей Стокс, Алег Хаменка з «Палацу», Аляксей Шадзько, Аляксей Талстухін з Madera Hard Blues і опэрны сьпявак Міхаіл Жылюк. На бэк-вакале яшчэ адна вядомая пэрсона, але яго імя прадусар песьні не раскрывае. У мэтах бясьпекі не раскрываецца і які аркестар і хор узялі ўдзел у запісе. «Гімн Свабоды» запісаў аркестар з 30 чалавек, задзейнічаны скрыпкі, віялянчэль, трубы, габой, фагот, альт ды іншыя інструмэнты. З аранжыроўкай дапамог Уладзімер Ткачэнка, былы гітарыст «Песьняроў».

Генадзь Хаменка кажа, што кампазыцыя гэтая запісаная за яго ўласныя сродкі. Запіс адбываўся ў яго ўласнай студыі, у адным зь менскіх гаражоў.

«Дай Божа, каб гэты праект меў працяг і запісаў па хуткім часе больш станоўчую песьню», — кажа Генадзь.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Гімн Свабоды" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен