TOP песен исполнителя
"Vinsent"
"Vinsent"
TOP альбомов исполнителя
"Vinsent"
"Vinsent"
название:
автор:
жанры: rap, belarusian, hip-hop, belarus
Наша Мова ў Небясьпецы
автор:
Vinsent
жанры: rap, belarusian, hip-hop, belarus
рейтинг: ★★★★★ / 5 / 1025 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Мой сябра, слухай уважліва, давай З табой абмяркуем пытаньне вельмі важнае. Хто ты ёсьць, хто я ёсьць, хто мы ёсьць, Для чаго пішу тэкст для цябе гэты вось я. Я той, хто б’е рыфмай беларускай у твар, Я той, хто хутка стварае словам пажар. Я забіваю ня стрэльбай і ня мускуламі, Мяне часта пытаюць, чаму чытаю па-беларуску. Шчыра кажучы, пытаньне вельмі дзіўнае, Але адкажу адразу для разумных і наіўных. Я беларус і мая мова - беларуская, Вось так, чорным па белым, літарамі тлустымі. Мой стыль - арыгінал, мая мова - ключ да сэрца, Я той змагар, які да перамогі б’ецца! Маю што сказаць плюс бачу прад сабою мэту, Прыйшла пара прачнуцца: ёсьць на тое ўсе прыкметы. Мне Купала казаў, што бы з намі ня сталася, Дзе бы мы ні былі, каб заўсёды ядналіся. Беражыце тое, што матуляй дадзена, прадзедам, каб сваё ніколі-ніколі не было прададзена. Святыя радкі, ў грудзёх маіх магутны выбух, Выйдзі на паветра, цяпер глыбокі ўдых-выдых. Твая воля нам дазволіць адшукаць выйсьце, Выйдзі зь цемры, сябра, на сьвятло хутчэй выйдзі. Тут каштоўнасьць, для якой, на жаль, няма мейсца, А шмат і ня трэба,куточак толькі сэрца. Толькі адчуць, што даражэй за ўсё на сьвеце, Каб валодалі беларушчынай дзеці. Каб мы марылі-марылі, жылі, зьдзяйсьнялі мары, Каб мы бачылі ўсьмешкі на кожным твары. Трэба пачаць, а пачынаць трэба з сябе, Не з іх, не з яго, не з яе, а з цябе. Тое, што нас вылучае з натоўпу, топча Вялікі статак траву на лузе топча. Мы ня статак ніякі, мы маем гонар, брат, Згубілі вельмі шмат, але цяпер ня трэба стратаў. Мой аповед для тых, хто захаваў розум і моцы, Я ведаю, на сьвеце ёсьць мноства моваў розных. Але наша адна, гэта як маці для дзіцяці, Казаў заўсёды і не спынюся вам казць я. Толькі так мы захаваем сябе, людзі, А згубім мову - і нашчадкі нас асудзяць. Але я бачу вочы, палымяныя вочы, Маладзёнаў, мы трымаемся поруч і наперад разам крочым. Мы ня збочым са сьцежкі пераможнай, Я веру, мы зможам, так, абавязкова зможам. Вінсэнт наносіць чарговы ўдар у твар, Падумайце, браце, аб зьдзясьненьні сваіх мараў. R: Беларусы! Я вас заклікаю, браце! Не губляйце! Роднай мовы не губляйце! Мы жывем, пакуль наша мова льецца, Але зараз наша слова ў небясьпецы. Мы абаронім тое, што нам дадзена Богам, Нас вельмі шмат, хэй, не існуе парогаў, Мы жывем, пакуль наша мова льецца, Але зараз наша слова ў небясьпецы.
Это интересно:
Vinsent - мощный сгусток энергии, где замешан хип-хоп, рок и электроника. Начав карьеру в 2009 году как хип-хоп исполнитель, Vinsent постепенно трансформировался в экспериментатора, обрел живой коллектив, с которым записывает новый материал и гастролирует. В 2009 году вышел альбом "Пачатак" (BMA-Group). В 2011 году свет увидел "Жывы DVD", где были собраны лучшие видеоработы артиста. В 2012 году был выпущен сингл "Ni kroku nazad" (KAVA Records) Клипы: Восеньскі вальс (2009) Ni kroku nazad (2012)
А как ты думаешь, о чем песня "Наша Мова ў Небясьпецы" ?