ГлавнаяИсполнителиMAUZERУсьміхайся
название:

Усьміхайся


автор:

MAUZER


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 649 просмотров
Калі тваё цела – твая турма,
Калі цябе разьлюбіла мама,
Калі пра цябе не бывае рэклямы,
Калі ў дзяўчыны кепская кАрмА,
Калі твае прастытуткі хварэюць,
Калі раптам адчуеш камунальныя пахі,
Калі на плошчах твайго гораду Ленін,
Калі цябе заўсёды пасылаюць нахуй,
Калі твой прэзыдэнт ня п'е й ня паліць,
Калі на цябе паказваюць пальцам,
Калі ты непрэстыжны, як мастубацыя,
Калі ты сын памылковай нацыі,
Калі ў цябе самы танны мабільны,
Калі ў тваёй краіне стабільнасьць,
Калі з табой размаўляюць скрозь зубы,
Ці самае горшае – ты самы разумны,
Усьміхайся.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Усьміхайся" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен