ГлавнаяИсполнители25 АБ-БА АркестрБудзь разам з намі
название:

Будзь разам з намі


автор:

25 АБ-БА Аркестр


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 601 просмотр
Я гляджу ў неба –
                         
 Сэрца б'ецца толькі думкай адной.
 Я гляджу ў неба –
 Там шлях апошняй песьні маёй.
 Я гляджу ў неба –
 Побач зь ёй лунае сьветлы анёл.
 Крыкну я ў неба –
 Будзь з намі, калі сюды прывёў.
 Будзь разам з намі,
 Ахіні крылом нас, сьветлы анёл.
 Будзь разам з намі,
 Сярод бруду і вострых камянёў.
 Будзь разам з намі,
 Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзьвярэй,
 Будзь разам з намі
 І не хавай ад нас вачэй.

Прыпеў:
                    
 Паднясуць віна табе і кавалак хлеба
 І скажуць: ты – прадвесьнік новых падзей.
 А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба,
 Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей.

 Будзь разам з намі,
 Сярод цемры і жудасьцяў начэй,
 Будзь разам з намі,
 Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.
 Будзь разам з намі,
 Але ня трэба нам рабіць лягчэй,
 Будзь разам з намі,
 І гэта ўсё, што трэба нам.

Прыпеў.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Будзь разам з намі" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен