ГлавнаяИсполнителиPartyzone+Руся(Indiga)Маё Сэрца
название:

Маё Сэрца


автор:

Partyzone+Руся(Indiga)


рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1551 просмотр
Гарбата й запалкі, тытунёвы дым.
Няма каханьня ў нашым жыцьці.
Грошай ня маю, працаваць лянота —
Яшчэ адзін дзень маёй адзіноты.

А маё сэрца ціха б’ецца,
А маё сэрца не здаецца,
А маё сэрца яшчэ б’ецца —
То маё сэрца, то маё сэрца.

Думкі забілі галаву.
Тая баліць — не магу.
Навокал гвалтуюць, кватэра грыміць,
А я разважаю, як далей жыць.

А маё сэрца ціха б’ецца,
А маё сэрца не здаецца,
А маё сэрца яшчэ б’ецца —
То маё сэрца, то маё сэрца.

Перад вачыма дарогі дзьве.
То ёсьць пытаньне — а шчасьце дзе?
Жыцьцё — анкета: пытаньне — адказ,
То прыгалубіць, а то па вушах дасьць.

А маё сэрца ціха б’ецца,
А маё сэрца не здаецца,
А маё сэрца яшчэ б’ецца —
То маё сэрца, то маё сэрца.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Маё Сэрца" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен