ГлавнаяИсполнителиDzieciuki (feat.А.Памідораў)Чорны хлеб і гарбата
название:

Чорны хлеб і гарбата


автор:

Dzieciuki (feat.А.Памідораў)


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 995 просмотров
Чорны хлеб і гарбата
(Czarny chleb i czarna kawa)
Словы: Ежы Філас (Важыньскі)
Пераклад: А.Памідораў

У вагоне раздзяўбаным
У турму вязуць мяне
Мае сьвет чатыры бокі
Ды мяне няма нідзе

Як расплюшчыў свае вочы -
Сумна стала на душы.
Па шчаках пацеклі сьлёзы.
І я зразумеў тады,

Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.

Вось сястрычка запытае:
“А дзе брацік мой, матуля?”
За жалезнымі дзьвярыма
У цеснай камеры бядуе.

Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.

Сьвятло ў каморы згасне.
Тут і бойка распачнецца.
Маладога шчымяць вязьня,
Ды лязо яму ў сэрца.

Цела выкінуць на сьметнік.
Адляціць душа за сьмерцьцю.
Як чатыры бокі сьвету
Назаўсёды ў гэтым сьвеце

Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.

Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Чорны хлеб і гарбата" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен