ГлавнаяИсполнителиСон-траваТы пакліч мяне, пазаві (верш Я.Янішчыц)
название:

Ты пакліч мяне, пазаві (верш Я.Янішчыц)


автор:

Сон-трава


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 751 просмотр
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві —
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві —
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Ты пакліч мяне, пазаві (верш Я.Янішчыц)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен