ГлавнаяИсполнителиЯГОРАВА ГАРАРазбушуйце-ка вы, буйныя ветры CD-2016
название:

Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры CD-2016


автор:

ЯГОРАВА ГАРА


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 1021 просмотр
Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры,
Нанясіцця белы снег.
Белы снег.
Да замяціця-ка ўсе пуці-дарогі,
Маего жы мілага сляды.
Сляды.
Да штоб міленькі сюда ня заходзіў,
Дарожачак ня тарыў.
Тарыў.
Да тарыў-тарыв(ы) мой мілы дарогу,
Я жы другую натарю.
Натарю.
Да паміж тых жа, паміж двух дарожак
Клён-дзереўца пасаджу.
Пасаджу.
Да расці-расці, маё клён-дзереўца,
А я ж буду паліваць.
Паліваць.
Да расці, каса руса, да пояса,
А я ж буду хановаць.
Хановаць.
Да пасылала ж мяне мая маці
На круту гару гуляць.
Да гуляць.
На круту ж гару гуляці,
Серых гусей заганяць.
Заганяць.
Да гыня-гыня ж вы, серыя гусі,
На речачку, на пясок.
На пясок.
Да аддавала ж мяне маці замуж,
Я ж думала – на часок.
На часок.
Да гыня-гыня ж вы, серыя гусі,
На рэчачку, на Дунай.
На Дунай.
Завязлі ж мяне на чужу старонку,
Цяпер думай да гадай.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры CD-2016" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен