ГлавнаяИсполнителиВіктар Шалкевіч Szałkiewicz ŠałkievičНоч пад Новы год (паводле Я.Коласа)
название:

Ноч пад Новы год (паводле Я.Коласа)


автор:

Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1379 просмотров
Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг,
Другі пачынае.
Маўчыць непрытульна засьнежаны луг
І пушча лясная.
Мільгаюць далёкія зоры ў гары, 
Як чыстыя росы, 
І ходзіць паважна мароз па бары,
Злы, белавалосы.

Глядзіць нерухома скляпенне нябёс
На скутую землю,
І Млечнага Шляху паблеклы пракос
У холадзе дрэмле.
У гэтай бязьмежнай начной цішыні
Год новы вітаю.
Якою пуцінай вы пойдзеце, дні? —
Я моўчкі пытаю. 

Маўчыць неабсяжны прастор — глыбіня
Бэз берагу-краю.
Маўчыць зь ім і постаць наступнага дня,
І я замаўкаю…

Арыгінал Я.Коласа:

Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг, 
 Другі зачынае. 
 Маўчыць непрытульна заснежаны луг 
 І пушча лясная. 
 Мігаюць далёкія зоркі ўгары, 
 Як чыстыя росы, 
 І ходзіць паважна мароз па бары, 
 Злы, белавалосы. 
 Глядзіць неласкава скляпенне нябёс 
 На скутую землю, 
 І Млечнага Шляху паблеклы пракос 
 У холадзе дрэмле. 
 У гэтым змярцвенні начной цішыні 
 Год Новы вітаю. 
 - Якою пуцінай вы пойдзеце, дні? - 
 Я моўчкі пытаю. 
 Маўчыць неабсяжны прастор - глыбіня 
 Без берагу-краю. 
 Маўчыць з імі постаць наступнага дня, 
 І я замаўкаю.
31/XII—1937 г.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Ноч пад Новы год (паводле Я.Коласа)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен