ГлавнаяИсполнителиАляксандр ПамідораўСнайпер на даху
название:

Снайпер на даху


автор:

Аляксандр Памідораў


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1190 просмотров
Радыё ня ловяць лакатыры
Шкло ня б'юць правакатары
Ніхто не штурмуе дом ураду альбо універ
Ніхто нікога ня цягне за каўнер

Пануе ціша.
Зоры на небе светлафораў вышэй.
Як людзі кажуць, лахі пад пахі
Закусвае снегам снайпер на даху

Па прашпектах 
Ужо ня лётаюць хуткіх карэты
Ужо ня гойсаюць на парах 
Аператыўныя па дварах

Навокал ціша
За гарызонтам і значна бліжэй
Пара ад люкаў 
Каналізацыйных уздымаецца вышэй

Чырвоны лужынаў лёд
Крые дробным ды белым
Стыне гумовы смурод
Стыне горад ссівелы
Стыне пастылы страх
Састылаке стыне маўчанне
Стыне у застылах вачах
Зніч развітання

Цішыня наагул ды навокал
Ані ўздыху ні подыху
Бо дыхаць нечым у касмічнай пустэчы

Пануе ціша
Зоры на небе ўсіх уладаў вышэй
Ані холаду ані страху не адчувае 
Снайпер на даху

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Снайпер на даху" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен