ГлавнаяИсполнителиNRMЯ маю свой герб, я маю свой сьцяг
название:

Я маю свой герб, я маю свой сьцяг


автор:

NRM


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1162 просмотра
я еду па восеньскім лісьці, еду я празь дзіцячыя сны, 
еду я па пагорках і выспах, па дарогах зімы і вясны. 
я еду туды, дзе сьветла, дзе лунае паветраны шар, 
дзе ветразь напоўніцца ветрам, дзе сонцам асьветліцца твар. 

усё на крыві, усё на касьцях, 
усё шматзначнае адназначна!.. 
я маю свой герб, я маю свой сьцяг, 
я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! 

я еду праз шэрыя вёскі, еду я цераз знакі бяды. 
я еду праз кропкі ды коскі, я еду адсюль туды. 
туды, дзе ўзыходзіць золак, дзе падае снег долу, 
дзе сьвеціць калядная зорка, дзе гарыць купальскае кола. 

усё на крыві, усё на касьцях, 
усё шматзначнае адназначна!.. 
я маю свой герб, я маю свой сьцяг, 
я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! 

я еду па вечным брудзе, за брудам ня бачна зямлі, 
калісьці тут штосьці будзе, вось толькі што і калі?.. 
даеду адно па рыму на хвалях сьцюдзёных вятроў. 
я еду ў сваю краіну на вечную зорку дзядоў!!!

усё на крыві, усё на касьцях, 
усё шматзначнае адназначна!.. 
я маю свой герб, я маю свой сьцяг, 
я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Я маю свой герб, я маю свой сьцяг" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен