ГлавнаяИсполнителиDzieciuki (feat.А.Памідораў)Чорны хлеб і гарбата (bonus)
название:

Чорны хлеб і гарбата (bonus)


автор:

Dzieciuki (feat.А.Памідораў)


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 695 просмотров
У вагоне разьдзяўбаным
У турму вязуць мяне.
Мае сьвет чатыры бокі,
Ды мяне няма нідзе.

Як расплюшчыў свае вочы - 
Сумна стала на душы.
Па шчаках пацеклі сьлёзы,
І я зразумеў тады

Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата – 
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.

Вось сястрычка запытае:
“А дзе, брацік мой, матуля?”
За жалезнымі дзьвярыма
Ў цеснай камэры бядуе.

Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата – 
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.

Сьвятло ў каморы згасьне.
Тут і бойка распачнецца.
Маладога шчымяць вязьня,
Ды лязо яму ў сэрца.

Цела выкінуць на сьметнік.
Адляціць душа за сьмерцю.
Як чатыры бокі сьвету
Назаўсёды ў гэтым сьвеце.

Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата – 
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.

Чорны хлеб і гарбата – 
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Чорны хлеб і гарбата (bonus)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен