ГлавнаяИсполнителиПолонез ОгинскогоРазвітанне з Радзімай
название:

Развітанне з Радзімай


автор:

Полонез Огинского


рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1568 просмотров
Аўтар слоў: Сяржук Сокалаў-Воюш, паэт і бард. Жыве цяпер у ЗША.

Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».

Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i сьнiцца.

Прыпеў:

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня – шлях змаганьня.

Ростань на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясьцiны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.

Дахi мястэчык, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца.
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца.

Прыпеў.
Воi прагнуць волi,
Воля – сьвет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi- клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.

Прыпеў.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы,
I зьлiваюцца у гуках палянэзу.
I жывуць у сэрцы,
I зьлiваюцца у гуках палянэзу.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Развітанне з Радзімай" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен