ГлавнаяИсполнителиНеизвестенНедзе ля ракі, дзе не мае броду
название:

Недзе ля ракі, дзе не мае броду


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1154 просмотра
Недзе ля ракі, дзе не мае броду
Шэрыя быкі танчаць карагоды
Ланцугі ў ночы адліваюць з ладам
Воран там крычыць з воўкам родным братам.
Палыхае там вогнішча да неба
П'юць яны віно заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б'юць капытам, б'юць, а ў небе маланкі!

Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім ня трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі
Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары!
Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вернецца доля!

Напілісь быкі, скачуць па краіне
Топчуць ручнікі капытамі ў гліне
Скачуць па дварах, адчыняюць хаты,
Хто не пахаваўся – будзе вінаватым!

Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім ня трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі
Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары!
Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вернецца доля!

Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары!
Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вернецца доля!
Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары!
Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вернецца доля!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Недзе ля ракі, дзе не мае броду" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен