ГлавнаяИсполнителиЯраслаў ЕўдакiмаўБелыя крылы (Э.Зарыцкi- Г.Бураўкiн)
название:

Белыя крылы (Э.Зарыцкi- Г.Бураўкiн)


автор:

Яраслаў Еўдакiмаў


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1125 просмотров
Толькі зноў на дзяцінства сваё азірнуся —
І ўзляціш ты, мой бусел, вястун дарaгі.
У задымленым небе над зямлёй Беларусі,
Над маёй галавою ты робіш кругі.

Прыпеў:
Там, дзе светла кахалі, дзе аб шчасці гадалі,
Дзе ў вячэрнім чароце плешча ціхая Друць,
Над маімі шляхамі, над маімі гадамі
Твае белыя-белыя крылы плывуць.

Наша доля на радасць была небагатай.
Мы раслі сярод горкіх ваенных атаў.
Ды з высокай буслянкі над бацькоўскаю хатай
Аб надзеі на свята ты мне клекатаў.

Прыпеў.

Колькі я ў родны кут свой цяпер ні вярнуся —
Мірным ветрам абдымуць палі і лугі,
Над маёй галавою, над зямлёй Беларусі
Каля самага сонца ты робіш кругі.

Прыпеў.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Белыя крылы (Э.Зарыцкi- Г.Бураўкiн)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен