ГлавнаяИсполнителиГЛЮКІКраіна ver.2 (feat. MAUZER & GreenChe)
название:

Краіна ver.2 (feat. MAUZER & GreenChe)


автор:

ГЛЮКІ


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 1029 просмотров
Новыя курапаты ўжо чакаюць, калі нас паболее, 
Тых, каму надакучыла прыхаванае спаборніцтва болю. 
Кожны чацьверты хапаецца за смочку ідэі – 
Яны нібыта зь ёй, але хто яны? дзе яны? 
Тыя шматлікія дзеяньні, што выклікаюць усьмешку; 
Таму камусьці ўсё болей прывабным падаецца замежжа: 
Памежнік - агляд - колькасьць сумленьня ў валізе... 
І калі ты ня ў сьпісе тым, свабодна валі сабе! 
Але трываеш усё моўчкі, падпарадкоўваеш думкі: 
Ці то надзея жывая, ці то гэта глюкі. 
Зрэшты, ня ўсё так дрэнна. Мабыць, галоўнае — пратрымацца? 
Штовечар класьціся спаць, уздымацца, з раніцы зноў 
Усьміхацца знаёмым моўчкі, рабіць сваю працу – 
І няхай яны ўжо ўсім гэтым падавяцца! 
Я сьмяюся ў вочы, 
Бо сьмешнымі падаюцца выкрыкі ўчорашнія – 
Лёзунгі сёньняшнія адразу прыкрыя…што яшчэ?! – 
Міжасабовыя спрэчкі ўнутры занядбалага гета – 
Пасьпець праблявацца ад гэтага, 
Пасьпець зразумець прычыны. 
І ты глядзіш у вакно заварожанымі вачыма… 

Заварожаны край, нам прысуджаны небам і ветрамі. 
Прыпарошаны рай пад варожымі чорнымі сьценамі. 
Мая краіна... пад белымі крыламі. 
Краіна... пад чорнымі хмарамі. 
Краіна... дарэмнымі спробамі. 
Краіна... Цябе мы ня страцілі. 

Пачалося з таго, што ты пачуваўся хворым. 
Тут такія ўмовы, мова… Сусьветная змова 
ў межах роднага гораду, ужо амаль незнаёмага. 
Карацей, увогуле, нічога новага… 
“У мяне яшчэ засталіся тыя, каго я люблю!..” 
Цссс…хлопец… Засыпай… бо тут – 
Краіна_мроі_кропка by цябе вітае. 
Я размаўляю з Госпадам, бо ў маёй царкве – wi-fi. 
Бач, як усё проста?.. І не кажы, 
Што ўсе навокал згубілі розум, ружовыя 
Апранулі акуляры, думкі выкінулі. 
Нібы бруднай вады выпілі мы... 

Ненароджаны плач, абумоўлены ціхім пацьверджаньнем. 
Сьлёзы будуць зьлятаць і зьнікаць пад завеямі сьнежнымі..

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Краіна ver.2 (feat. MAUZER & GreenChe)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен