ГлавнаяИсполнителиСолигорскГИМН
название:

ГИМН


автор:

Солигорск


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1343 просмотра
Над палескай зямлёй Беларускіх палёў 
Горад крылы ўзняў чысціні, 
Ён сваёю душой 
Шчырай і маладой 
Сам стварае гісторыі дні. 
Быццам кліча ў палёт 
Яркіх зор карагод, 
Рудніковыя свецяць агні. 
Шахты працай жывуць, 
Нiбы песню пяюць, 
Як вясновай парой жураўлі. 

Прыпеў : 

Салігорск малады, 
Ты квітней праз гады, 
Узыходзь вяснавою парой. 
Салігорск малады, 
Як жа любы нам ты, 
Беларусь ганарыцца табой. 

Салігорскі народ 
Кожны дзень, кожны год 
Славы сцяг ганарова нясе. 
У кожным граме руды 
Рук нястомных сляды. 
Тут жывуць і працуюць усе. 
Малады, як зара, 
Славен ты нездарма, 
Заставайся навекі такім. 
Каб пачуць кожны змог 
Звон тваiх перамог 
На шляху гэтым зорным тваiм.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "ГИМН" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен