ГлавнаяИсполнителиМарыя НовікаваНочка цiхая, зарыста
название:

Ночка цiхая, зарыста


автор:

Марыя Новікава


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 929 просмотров
Ночка цiхая,зарыста, цуд – часiна:
Нарадзiла Дзева чыста Бога-Сына.
Згодна з воляй Пана Бога ўцелавiўся,
Каб нас выбавiць ад грэху аб’явiўся.

Нарадзiла Дзева Мацi ў бядоце,
У паветцы, у нястачы, у клапоце.
I над гэтым Божа Мацi бедавала
I, калышучы Дзiцятка, так сьпявала:

Сьпi мой мiленькi Сыночак, Збаўца сьвету.
Выбачай, мой галубочак, беднасьць гэту.
Чым Цябе, Сыночак, маю спавiвацi –
Твае ручанькi прыгожы прыкрывацi?

Не пагардзiў Ты прыйсьцi так на сьвет гэты,
У сукеначку ў мяне Ты не адзеты.
Толькi сенцам тут Цябе я атуляю,
Невыгоды, можа, гэтым больш спраўляю.

Ночка цiхая,зарыста, цуд – часiна:
Нарадзiла Дзева чыста Бога-Сына.
Згодна з воляй Пана Бога ўцелавiўся,
Каб нас выбавiць ад грэху аб’явiўся.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Ночка цiхая, зарыста" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен