ГлавнаяИсполнителиНеизвестенСкура, футра
название:

Скура, футра


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 959 просмотров
Скура, футра
Ратуюць людзей 
Ад снега і ветру.
Ліхтары 
Запаліліся рана – 
Аж а чацвертай гадзіне.
Дык заходзь у маю хату – у ёй
Значна цяплей паветра.
Толькі шкада любімае дрэва,
Што знадворку стыне.

Снег збег
Ад маці-хмары
Ды хаваецца тут, на зямлі,
А мне падалося,
Што зараз мы разам,
Мне падалося,
Мы ў сусвеце адны…

Мне падалося,
Мне падалося,
Мне падалося, 
Мы ў сусвеце адны.
Мне падалося,
Мне падалося,
Мне падалося, 
Мне спадабалася!

Дык запалі жа маё сэрца!
Толькі глядзі,
Не спалі маю хату.
Кожны чалавек чалавека прагне,
Наогул, каханне - гэта мара дарослых.
Твой подых ледзь чутны,
Але ад яго дрыжаць зоркі.
Адна з іх звалілася ў наш горад,
На ёй дзеці катаюцца з горак.

Снег збег
Ад маці-хмары
Ды хаваецца тут, на зямлі,
А мне падалося,
Што зараз мы разам,
Мне падалося,
Мы ў сусвеце адны…

Мне падалося,
Мне падалося,
Мне падалося, 
Мы ў сусвеце адны.
Мне падалося,
Мне падалося,
Мне падалося, 
Мне спадабалася!

Мне падалося,
Мне падалося,
Мне падалося, 
Мы ў сусвеце адны.
Мне падалося,
Мне падалося,
Мне падалося, 
Мне спадабалася!

Мне падалося!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Скура, футра" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен