ГлавнаяИсполнителиБНШто ж ты, дзеўка, робіш?
название:

Што ж ты, дзеўка, робіш?


автор:

БН


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1305 просмотров
1. У панядзелак ка мне ў сваты 
Прыйшоў Янка небагаты
Ні кашулі, ні штаноў,
Ідзі, хлапчына, ты дамоў!

Прыпеў 2р:
Што ж ты дзеўка робіш, ты ж усіх разгоніш,
Адна застанешся, тады пасмяешся

2. У ва ўторак Мікіта
Прынёс у торбачцы ката
За Мікіту не пайду
Можа лепшага знайду

Прыпеў

3. Былі сваты ў сярэду - 
Завітаў Міхась к абеду
Жаніх з яго не благі,
Але ж ён зусім глухі

Прыпеў

4. У чацьверг казаў мне Юзя
Ёсць і свінні, ёсць і гусі
Куры, качкі і цяляты
Але ж хлопец ты багаты

Прыпеў

5. А ў пятніцу раніцою
Я хадзіла за вадою
Пераняў мяне Яўхім
Але ж лысы ён зусім

Прыпеў 2р

6. А ў суботу ля варот
Сустракаў мяне Фядот
Памагаў сушыць мне сена
Але ж ён мне па калена

7. А ў нядзелю вечарком 
Сеў на лавачку Пахом
Гаварыў мне пра любоў
Але ён жа без зубоў

8. Днём і ноччу ля вакна
Я сяджу зусім адна
Міма хлопцы ўсе ідуць
Мяне замуж не бяруць

Прыпеў 3р

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Што ж ты, дзеўка, робіш?" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен