ГлавнаяИсполнителиЯўгенія Фамінічна ЧаплінскаяУ полі, у полі карчомка стаяла
название:

У полі, у полі карчомка стаяла


автор:

Яўгенія Фамінічна Чаплінская


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1288 просмотров
У полі, у полі карчомка стаяла,
А ў тэй карчомцы казакі гулялі (2р)

Казакі гулялі, дзевак намаўлялі,
Паедзем, паедзем, дзяўчынка і з намі. (2р)

Паедзем, паедзем з намі казакамі
Табе будзе лепей як у роднай мамы. (2р)

Ты дома ўсё ела што дзень хлеб аржаны,
А ў нас будзеш есці штодзень пітляваны,
А ў нас будзеш есці штодзень шатраваны.

Ты дома насіла ліповыя лыкі,
А ў нас будзеш насіць што дзень чаравікі. (2р)

Ехалі казакі лугамі, лясамі,
Прывязалі дзеўку да сасны касамі. (2р)

Заплакала дзеўка ўсімі галасамі,
Заплакала дзеўка усімі галасамі.

Хто ў лесе начуе няхай голас чуе,
А хто дочкі мае, ніхай навучае,
Ніхай з казакамі гуляць не пускае.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "У полі, у полі карчомка стаяла" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен