ГлавнаяИсполнителиЕкатерина МанчикДабрата (Сяргей Грахоўскі)
название:

Дабрата (Сяргей Грахоўскі)


автор:

Екатерина Манчик


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1133 просмотра
ДАБРАТА

Нялёгка быць даверлівым і шчырым,
Нялёгка крыўды даўнія забыць,
Нялёгка жыць з усімі ў міры
I кожнага аднолькава любіць.

Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба
Ні лёгка запрацованага хлеба,
Ні танных поспехаў, ні скідак, ні удач,
Ні вырашаных іншымі задач,

Ні тых пахвал, што лёгка раздаюцца
Сябрамі за абедзенным сталом,
Ні плётак, што вужакамі віюцца
I патыхаюць зайздрасцю і злом.

Усё праходзіць, быццам дождж няроўны, —
I боль, і злосць, і дробная брыда,
А застаецца важны і галоўны
I самы светлы талент — дабрата.
1963

Сяргей Грахоўскі

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Дабрата (Сяргей Грахоўскі)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен