ГлавнаяИсполнителиНеизвестенГаю мой, не кліч пад каліны цвет
название:

Гаю мой, не кліч пад каліны цвет


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1199 просмотров
Гаю мой, не кліч пад каліны цвет
 Да крынічных вод, свтлых, як вясна.
 Там яе няма, паляцела ў свет,
 Наша рэчанька высахла да дна.

 Там яе няма, паляцела ў свет,
 Наша рэчанька высахла да дна.

 Паляцела ў свет, русакосая,
 Стан рабінавы, вочы – сінь азёр,
 Не спяе ўжо мне мілым голасам
 Пра дзівосны край у зіхценні зор.

 Не спяе ўжо мне мілым голасам
 Пра дзівосны край у зіхценні зор.

 Гаю мой, не кліч наш шчаслівы смех,
 Касавіцаю весела ў лугах.
 Там яе няма, паляцела ў свет,
 Наш мядовы луг палыном прапах.

 Там яе няма, паляцела ў свет,
 Наш мядовы луг палыном прапах.

 Гаю мой, не кліч пад каліны цвет
 Да крынічных вод, свтлых, як вясна.
 Там яе няма, паляцела ў свет,
 Наша рэчанька высахла да дна.

 Там яе няма, паляцела ў свет,
 Наша рэчанька высахла да дна.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Гаю мой, не кліч пад каліны цвет" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен