ГлавнаяИсполнителиНеизвестенМужны волат Паганяйла
название:

Мужны волат Паганяйла


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1430 просмотров
Мужны волат Паганяйла

Пад зямлёю, пад дрыгвою троль кашлаты спіць
На дзьвярах прыбіта шыльда – “нельга абудзіць”
Бо прачнецца, раззлуецца, будзе лютаваць
Тым, хто сон яго пашкодзіў ногі адрываць

Над ракою – Палатою, што ў Дзвіну бяжыць
Мужны волат Паганяйла ў адзіноце жыў
На вайне не шансавала, дзеўкі не давалі
Нават бабкі за спіною рохляй называлі

Паганяйла!
Паганяйла!
Паганяйла!
Мужны волат Паганяйла!

І задумаў Паганяйла таго троля ваяваць
Марыў гонар і павагу з перамогай атрымаць
Тыдзень бой ідзе крывавы, нападкаў цяжкі ўдар
Паваліўся ніцма волат, троль жыцця йго гаспадар

Біўся храбра ты і хоць сну перашкодзіў - дам цябе шанец
Ёсць дачка ў мяне, засядзелася ў дзеўках - усе вакол слабакі!
Перш чым неба асвятліцца вам патрэбна ажаніцца
Усе мае скарбы будуць твае - адкажы толькі "так" ці "не"!

Паганяйла!
Паганяйла!
Паганяйла!
Мужны волат Паганяйла!

Тры дні гулялі
Тры дуды парвалі
Тры вёскі спалілі
Тры цешчы згубілі

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мужны волат Паганяйла" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен