ГлавнаяИсполнителиХойніцкі р., в. БарысаўшчынаСалавей
название:

Салавей


автор:

Хойніцкі р., в. Барысаўшчына


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 694 просмотра
2012.07.23,  Сцішанок Аляксандар Яфрэмавіч, Любоў Ульянаўна, Пляско Наталля Аляксандраўна

Салавей

Салавей-салоўка, шо смуцён, не весёл,
Дай павесіў галоўку, дай зёрнушка не клюёш.

Павесіў галоўку, дай зёрнаў не клюёш.
Да клеваў бы я зёрна, ў мене клювушка нет,

Клеваў бы я зёрна, ў мене клювушка нет,
Дай спеваў бы я песню, ў мене голоса нет.

Сасновая клетка высушыла меня,
Моладая дзеўчына ўсё спадманывала.

Хадзіла, гуляла я ў зелёнам саду,
Дай прабіла ножачку, дай здзелалась я бальна,

Прабіла ножачку дай здзелалась я бальна,
Дай крычала й гукала, дайце доктара сюда.

Вот прыходзіт доктар дай парэнь маладой,
Да снімает фуражку, дай садзіцца за стол.

Снімает фуражку, дай садзіцца за стол.
Дай пытаецца ў дзеўкі, чым дзеўчына бальна.

Пытаецца ў дзеўкі, чым дзеўчына бальна.
Дай баляць ручкі, ножкі, дай баліць галава,

Баляць ручкі, ножкі, дай баліць галава,
Дай на грудзь я не здарова, дай сама я чуць жыва.

Годзі табе, дзеўка, дай доктара маніць,
Дай пара табе, дзеўка, ўжэ дзеціну радзіць.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Салавей" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен