ГлавнаяИсполнителиБеларускія песьнярыГаю мой, ня кліч
название:

Гаю мой, ня кліч


автор:

Беларускія песьняры


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1448 просмотров
Беларускія песьняры
Гаю мой, ня кліч

Гаю мой, ня кліч пад каліны цьвет
Да крынічных вод, сьветлых, як вясна.
Там яе няма, паляцела ў сьвет,
Наша рэчанька высахла да дна.
Там яе няма, паляцела ў сьвет,
Наша рэчанька высахла да дна.

Паляцела ў сьвет, русакосая,
Стан рабінавы, вочы - сінь азёр,
Не сьпяе ўжо мне мілым голасам
Пра дзівосны край у зіхценьні зор.
Не сьпяе ўжо мне мілым голасам
Пра дзівосны край у зіхценьні зор.

Гаю мой, ня кліч наш шчасьлівы сьмех,
Касавіцаю весела ў лугах.
Там яе няма, паляцела ў сьвет,
Наш мядовы луг палыном прапах.
Там яе няма, паляцела ў сьвет,
Наш мядовы луг палыном прапах.

Гаю мой, ня кліч пад каліны цьвет
Да крынічных вод, сьветлых, як вясна.
Там яе няма, паляцела ў сьвет,
Наша рэчанька высахла да дна.
Там яе няма, паляцела ў сьвет,
Наша рэчанька высахла да дна.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Гаю мой, ня кліч" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен