ГлавнаяИсполнителиLaBoАэрапорты Для Анёлаў
название:

Аэрапорты Для Анёлаў


автор:

LaBo


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 913 просмотров
Аэрапорты для анёлаў (На вершы Макса Хлусевіча).

Неба ў кішэні.
Пялёсткамі пальцаў
Кранаю цьвярозыя сны.
Мой сэнс існаваньня
У гэтым сезоне –
Хутчэй дачакацца зімы.

Звычайныя рэчы:
У вырай глямурны
Патрапіць  вас кожны другі.
А мне ня ўсё роўна,
А я не жадаю
Быць часткай бліскучай чаргі.

А ў аэрапортах
Фундуюць анёлы,
Ў гарэлку кідаючы сьнег,
А ў аэрапортах
Няма самалётаў,
Няма ні цябе, ні мяне.

А ў аэрапортах
Паляць анёлы
І крыламі попел мятуць,
А ў аэрапортах
Няма самалётаў
І людзі ў пустэчу ідуць.

А ў аэрапортах
Плачуць анёлы,
І сьлёзы варволем цякуць.
А ў аэрапортах
Няма анікога,
Хто здолеў бы гэта адчуць.

А раніцай зноўку,
Расплюшчыўшы вочы,
Ляжыш і ня ведаеш, дзе ... і з кім.
І кубак гарбаты,
I першыя словы,
І крылы ў халоднай вадзе.

Звычайныя рэчы:
У вырай глямурны
Патрапіць з вас кожны другі.
А мне ня ўсё роўна,
А я не жадаю
Быць часткай бліскучай чаргі.
А мне ня ўсё роўна,
А я не жадаю
Быць часткай бліскучай чаргі.
А мне ня ўсё роўна,
А я не жадаю
Быць часткай ...

Я не такі...

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Аэрапорты Для Анёлаў" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен