название:
автор:
Дарагія мінчане і госьці сталіцы
автор:
Неизвестен
рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 712 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Дарагія мінчане і госьці сталіцы Я [bad word] з вамі думкай сваёй падзяліцца Карацей, гэта дзіўна, але s'est la vie: Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і Рэфрэн: Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваеньне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць Менск і Мінск — дзьве паловы сталічнай душы. Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў, Не пабачыш на мапах сучасных гадоў Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам Лядовы палац і бэтонны паркан, Зруйнаваных дамоў цені прывідныя І дзяцінства майго праляцелыя дні. Рэфрэн Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная. Тут народ забясьпечвае правільны наш Выкананьне задачы пастаўленае... А па Менску прыемна шпацыраваць, Дробных крамак вітрына ўтульна гараць. Там гатычныя вежы касьцёлаў старых, Там дахоўка і брук, там двары і муры... Рэфрэн Усё блытаецца У Мінску — хлеб і маца, І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца І пьяная сьляза, і такая папса, Што ратунку ня дасьць ні мізім, ні упса. Ну, а з Менскам нічога ня можна зрабіць — Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць, Ён ніколі, твой Менск, не згніе, ня згарыць, Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.
А как ты думаешь, о чем песня "Дарагія мінчане і госьці сталіцы" ?