ГлавнаяИсполнителиВайцюшкевіч ЗьміцерШчыра кахаю
название:

Шчыра кахаю


автор:

Вайцюшкевіч Зьміцер


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 632 просмотра
Шчыра кахаю
Генадзь Бураўкін

Бег да цябе праз буран i імжу.
Поўз да цябе зь летуценьнем i скрухай.
Болей маўчаць не магу.
Я скажу.
Ты мяне ўважліва толькі паслухай.

Вуснамі сьмелыя словы ляплю,
Цяжка i горача ix выдыхаю:
Чуеш, каханая? –
Верна люблю.
Чуеш, любімая? –
Шчыра кахаю.

Можаш пасьля адмахнуцца –
“Бывай!”
Можаш пасьля адвярнуцца сурова.
Толькі даслухай,
Не перабівай.
Як мне баліць маё кожнае слова!

Вуснамі сьмяглыя вусны лаўлю
І перад вечнаю тайнай сьціхаю...
Чуеш, каханая, –
Верна люблю.
Чуеш, любімая, –
Шчыра кахаю...

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Шчыра кахаю" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен