ГлавнаяИсполнителиСяргей Башлыкевіч (Leibonik)Трошкі барадаты (г.Наваградак)
название:

Трошкі барадаты (г.Наваградак)


автор:

Сяргей Башлыкевіч (Leibonik)


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1123 просмотра
С 
Чыстая майка, новыя кеды,

Куды я так іду, я і сам ня ведаю.
Шаўковая кашуля і гальштук чорны,
І цягнуцца за мною ўздыханняў марафоны.

Ці ты п'еш гарбату з ромам, ці ром з кропелькай гарбаты - 

Ўсе кабеты любяць калі хлопец трохі барадаты.

Гадзіннік афіцэрскі і на пальцы па пярсцёнку -
Інтылігентны далікатны і знутры, і звонку,
А барада асобна заслугоўвае пашанаў -
Адразу і не скажаш, што прыехаў ён з Ашмянаў,
Дзе прыхільніц у шпіталі ужо поўныя палаты,
Бо кабеты любяць калі хлопец барадаты.

Жанчына, запомні назаўжды:
Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!

Уявім, пакахала ты, і выйшла яно так,
Што кожны дзень на ранку твой свой голіць твой юнак,
А потым шлюб, і хутка нарадзілася дзіцё,
Але ўсё ж не так удала склалася жыццё,
Бо вашаму дзіцяці потым скажуць куліжанкі:
Калі без барады твой тата - ў цябе дзве мамкі

Жанчына, запомні назаўжды:
Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады!

Добра, калі хлопец і прыгожы, і багаты -
А яшчэ прывабней, калі хлопец трохі барадаты.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Трошкі барадаты (г.Наваградак)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен