ГлавнаяИсполнителиНеизвестенНа палі, на лес далёкі
название:

На палі, на лес далёкі


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1160 просмотров
На палі, на лес далёкі,
На прыціхшыя двары,
Зазірае з-за аблокау
Вятушок бы дзед стары.
Ціха зорачкі, бы птушкі,
Сіганулі з вышіні,
Пахаваюцца у падушках,
Будуць баіць казкі-сны.
За ракой, за гарой
Жыу наш казачны герой,
I як раз у той час
Набыла я вам мой сказ.

Пад ялінкай спяць зайчаткі,
Пад зямлёю чорны крот,
У дупле ваверчаняткі,
А на коудры шэры кот.
Прытаміліся і птушкі,
Дрэмле рыбка у вадзе
Спіце вы мае, пястушкі,
Заутра будзе новы дзень.
Спять бабры і спять зубры,
Дуб адвечны на гары,
Спіць вярба пад гарой,
Спіць маленькі наш герой.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "На палі, на лес далёкі" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен