название:
автор:
Найлепшая ў свеце дзяўчына
автор:
Валерий Дайнеко
рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 931 просмотр
- Текст
- Открытка с текстом
Толькі ты мне даеш адчуванне палёту Над пакутным жыццём, па-над грэшнай зямлёй. Забываю свой боль, раставання гаркоту Толькі побач з табой, толькі побач з табой. Прыпеў: Я табе ніколі не вымаўлю "не", Ласкай і пяшчотай атулю цябе. Я дзякую Богу, малю, Шчаслівы, таму што люблю Найлепшую ў свеце дзяўчыну (варыянт - жанчыну)! Люблю і да сэрца тулю. Ты са мной - нечаканага шчасця заранка. Ты са мной, калі нават не побач са мной. Ты каханне маё, ты журбы паланянка, Хваляванне і цнота любові маёй. Прыпеў. Я заўсёды з табой - бачаць сонца і зоры. Ты - трывога мая і святы неспакой. У хвіліны жальбы, у самоце і ў горы Я з табой, мая радасць, заўсёды з табой. Прыпеў (2 разы). Я дзякую Богу, малю, Што толькі цябе я люблю, Найлепшую ў свеце дзяўчыну (варыянт - жанчыну)! Люблю і да сэрца тулю.
А как ты думаешь, о чем песня "Найлепшая ў свеце дзяўчына" ?