ГлавнаяИсполнителиНеизвестенРаніцай сонца малюе ў небе:
название:

Раніцай сонца малюе ў небе:


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 962 просмотра
Раніцай сонца малюе ў небе: 
 Промнямі крэсліць ў аблоках узоры, 
 Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, 
 Весела гасіць пабліклыя зоры. 

 Недзе жалейка гукне пастухова, 
 Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? 
 Гучна ляціць дальні клёкат бусловы, 
 Звіняць ручаём у лузе сінія стужкі. 

 Спявай, зямля, 
 А птушкі падхопяць! 
 Пяе рака – 
 Чароўны спеў выводзіць. 

 Шэпча аер нам пяшчотныя словы, 
 Слухаем песні зямлі нашай роднай, 
 Нашай роднай. 
 З неба ліецца званок жаўруковы – 
 Песні за гэту няма лепш ніводнай, 
 Лепш нiводнай. 

 Спявай, зямля, 
 А птушкі падхопяць! 
 Пяе рака – 
 Чароўны спеў выводзіць. 

 Раніцай сонца малюе ў небе: 
 Промнямі крэсліць ў аблоках узоры. 
 Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, 
 Весела гасіць пабліклыя зоры. 

 Недзе жалейка гукне пастухова, 
 Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? 
 Гучна ляціць дальні клёкат бусловы, 
 Звяняць ручаём у лузе сінія стужкі. 

 Спявай, зямля, 
 А птушкі падхопяць! 
 Пяе рака, 
 Чароўны спеў выводзіць.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Раніцай сонца малюе ў небе:" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен