ГлавнаяИсполнителиНеизвестенЗьнікні прэч, туга!
название:

Зьнікні прэч, туга!


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 683 просмотра
Зьнікні прэч, туга!

___G_______________Em
Лясамі неяк ехаў я каля Якуцкіх гораў.
__C________________________G 
Гляджу: хавае скарб у глебу капітан Ягораў.
_G____________________Em
Падрыхтаваў я пісталет і шаблю да работы,
___C___________________G
Ды капітан мне грошы ўсе аддаў дабраахвотна.

Рэфрэн:
____D
Чарак звон: драбадзі-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Яшчэ ў бутэльцы ё,
______G____D___G
Дык зьнікні прэч, туга!

Пайшоў я да карчмы і неўзабаве ўжо быў п’яны,
А п’яны — што дурны, таму паехаў я да Яны.
Ды нездарма казаў мне дзед: «Не давярай кабетам.
Не давярай кабетам, ад кабетаў толькі беды».

Рэфрэн.

Вось так я ўвачавідкі пазнаёміўся зь бядою.
Пакуль я спаў, дык Яна наліла вады мне ў зброю.
Пабегла й капітану ўсё Ягораву данесла.
І з гэткаю падлюкай я зьбіраўся жыць сумесна!

Рэфрэн.

На досьвітку прыехалі жаўнерыкі за мною,
Мой пісталет ня стрэліў, бо заліты быў вадою.
Сказаў мне капітан Ягораў: «Будзеш вечным вязьнем».
Так, я сяжу ў вязьніцы, але мы яшчэ паглядзім…

Рэфрэн.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Зьнікні прэч, туга!" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен