ГлавнаяИсполнителиВалерий ДайнекоНайлепшая ў свеце дзяўчына
название:

Найлепшая ў свеце дзяўчына


автор:

Валерий Дайнеко


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 861 просмотр
Толькі ты мне даеш адчуванне палёту
Над пакутным жыццём, па-над грэшнай зямлёй.
Забываю свой боль, раставання гаркоту
Толькі побач з табой, толькі побач з табой.

Прыпеў:
Я табе ніколі не вымаўлю "не",
Ласкай і пяшчотай атулю цябе.
Я дзякую Богу, малю,
Шчаслівы, таму што люблю
Найлепшую ў свеце дзяўчыну (варыянт - жанчыну)!
Люблю і да сэрца тулю.

Ты са мной - нечаканага шчасця заранка.
Ты са мной, калі нават не побач са мной.
Ты каханне маё, ты журбы паланянка,
Хваляванне і цнота любові маёй.

Прыпеў.

Я заўсёды з табой - бачаць сонца і зоры.
Ты - трывога мая і святы неспакой.
У хвіліны жальбы, у самоце і ў горы
Я з табой, мая радасць, заўсёды з табой.

Прыпеў (2 разы).

Я дзякую Богу, малю,
Што толькі цябе я люблю,
Найлепшую ў свеце дзяўчыну (варыянт - жанчыну)!
Люблю і да сэрца тулю.

музыка: Л. Захлевный
слова: Л. Прончак

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Найлепшая ў свеце дзяўчына" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен