ГлавнаяИсполнителиНеизвестенДзяўчына працавала у сталоўцы нумар тры
название:

Дзяўчына працавала у сталоўцы нумар тры


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 851 просмотр
Дзяўчына працавала у сталоўцы нумар тры,
Бiточкi гатавала да позьняе пары.
Бацяня быў п’янтосам, а мамкi не было,
Вось так, зусiм няпроста, жыцьцё яе iшло.

Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году ў год -
Работа, работа...
А сэрца, нiбы самалёт,
Так прагне палету.

I неяк у сталоўку зайшоў адзiн салдат,
Прабiў сабе пярлоўку i з селядцом салат.
Убачыў ён дзяўчыну i ежа не пайшла,
Пранзяла яго сэрца Амурава страла.

Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году у год -
Работа, работа...
А сэрца, нiбы самалёт,
Так прагне палету.

На першае спатканьне яны пайшлi ў музей,
Ён так быў закаханы, што кiнуў нюхаць клей.
Але загад прыходзiць салдату на Каўказ.
"Ня плач, мая дзяўчына, не прападзе спецназ!"

Дзяўчына у перазьменку па горадзе iшла,
Героя ў камуфляжы ўбачыла яна.
Вярнуўся ён з Каўказу i курагi прывёз.
Жыцьцё пайшло адразу бяз гора i бяз сьлёз.

Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году ў год -
Каханьне i згода!
I сэрца шчасьлiвы палёт
Ужо на заўсёды!

Дзень ў дзень, дзень ў дзень, з году ў год -
Каханьне i згода!
I сэрца шчасьлiвы палёт
Ужо на заўсёды!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Дзяўчына працавала у сталоўцы нумар тры" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен