ГлавнаяИсполнителиЛявон ВольскiСаўка ды Грышка. Новы год
название:

Саўка ды Грышка. Новы год


автор:

Лявон Вольскi


рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1583 просмотра
Саўка:
Здрастуйце, рабяты,
Дзяўчаты і іх радзіцелі.
Мы сьлягка памяты,
І эта не ўдзівіцельна.

Грышка:
Каляды ўжо мінулі,
Наперадзе Новы год.
Жадаем, каб дасягнулі
Вы ўсе ўсяго, усяго!

Саўка ды Грышка:
На стале ўсяго даволі,
Ўсё плыве ў рот.
У гэтым годзе мы на волі
Стрэнем новы год.
Летась мы былі ў астрозе –
Сум там і смурод.
Ну, а зараз на “Свабодзе”
Стрэнем Новы год.

Саўка:
Жылаем пабольшэ дзенег,
І штоб быў кар’ерны рост.
І есьлі ты дажэ бязьдзельнік,
Заняў штоб высокі пост.

Грышка:
Хай  зьмены прынясе нам,
Нарэшце, Новы год.
Жадаем вам вызваленьня,
Каб скінуць хутчэй прыгнёт.

Саўка ды Грышка:
На стале ўсяго даволі,
Ўсё плыве ў рот.
У гэтым годзе мы на волі
Стрэнем новы год.
Летась мы былі ў астрозе –
Сум там і смурод.
Ну, а зараз на “Свабодзе”
Стрэнем Новы год.

Саўка:
Жылаем, штоб вы налілі
І выпілі за усьпех.
І жоны штоб не пілілі
Нас всех, нас всех, нас всех.

Грышка:
Таму  выпівайце ды ешце,
Суседзі, сябры, сваякі.
Хай зьдзейсьніцца цуд, нарэшце,
Самі ведаеце, які.

Саўка ды Грышка:
На стале ўсяго даволі,
Ўсё плыве ў рот.
У гэтым годзе мы на волі
Стрэнем новы год.
Летась мы былі ў астрозе –
Сум там і смурод.
Ну, а зараз на “Свабодзе”
Стрэнем Новы год.
Вот.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Саўка ды Грышка. Новы год" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен