ГлавнаяИсполнителиНеизвестен«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет
название:

«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 702 просмотра
«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет,

Не такую задумаў ты думу, -

Не дае гуслярам сказу золата цвет,

Белых хорамаў п'яныя шумы.

Скурганіў бы душу чырванцом тваім я;

Гуслям, княжа, не пішуць законаў:

Небу справу здае сэрца, думка мая,

Сонцу, зорам, арлам толькі роўна.

Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, -

Ім пакорны я толькі з гуслямі,

Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, -

Не скуеш толькі дум ланцугамі.

Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог,

Б'е ад сцен-цэгел лёдам зімовым;

Сэрца маеш, як гэты цагляны парог,

І душу - як скляпоў гэтых сховы.

VIII

Глянь ты, слаўны ўладар, па палеткі свае:

Сарачні22 там сох бачыш, як блудзе;

А ці чуў ты, аб чым там араты пяе,

Дзе і як жывуць гэтыя людзі?

Глянь у лёхі23 свае, ў падзямеллі глянь, князь,

Што настроіў пад хорамам гэтым:

Брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь,

Чэрві точаць жывых іх, раздзетых.

Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць...

Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа?

Кроў на золаце гэтым людская блішчыць,

Кроў, якой і твая моц не змажа.

Ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк -

Гэта цертая сталь ад кайданаў,

Гэта вісельні петляў развіты шнурок,

Гэта, княжа, твае саматканы.

IX

Стол ты ўставіў ядой, косцей шмат пад сталом, -

Гэта косці бядноты рабочай;

Пацяшаешся белым, чырвоным віном, -

Гэта слезы нядолі сірочай.

Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл,

Адшліфованы цэгла і камень, -

Гэта - памяткі-пліты з няўчасных магіл,

Гэта - сэрцаў скамененых пламень.
...

...- Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў

На вяселле цябе сваей княжны!..

Ты шалёны, стары! хто цябе дзе хаваў?

Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай
...

Люба чуці табе скочнай музыкі звон:

Ты, дружына п'яце асалоду, -

А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн,

Стогн пракляцця табе, твайму роду?!

Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар!

Госці хмурны, а дворня знямела...

Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар!

Выбачай, калі спеў мо няўмела».

...

Я па-князеўску ўсім і плачу, і люблю!

Ты не хочаш дукатаў - не трэба!..

Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!

Знае хай, хто тут пан: я - ці неба!

Автор музыки: Игорь Лученок
Автор стихов: Янка Купала
1980

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен