название:
автор:
Пахне чабор
автор:
Белая Яблыня Грому
рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 943 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Хіба на вечар той можна забыцца? ...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца, Штосьці спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, Пахне чабор... Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы. Дзеўчына ў белай іскрыстай хусцінцы, Быццам абсыпана промнямі зор. Пахне чабор, Пахне чабор... Выйсці б насустрач, стаць і прызнацца. Вось яно - блізкае, яснае шчасце, Клікнуць хацелася - голас замёр. Пахне чабор, Пахне чабор... Год адзінаццаць, а можа, дванаццаць Сэрца баліць, што не здолеў спаткацца. Сэрца нязменна хвалюе дакор. Пахне чабор, Пахне чабор... Час той схаваўся за дальняй гарою, Здасца хвілінай - яна прада мною... Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор. Пахне чабор, Пахне чабор... 1957 Пятрусь Броўка
А как ты думаешь, о чем песня "Пахне чабор" ?