ГлавнаяИсполнителиСяргей БалахонаўЛана Дэль Рэй
название:

Лана Дэль Рэй


автор:

Сяргей Балахонаў


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 921 просмотр
ЛАНА ДЭЛЬ РЭЙ
Спрэчнае бабіна лета.
Яблык чырвоных цяпло.
Холад вясельных букетаў.
Шчасце, што ўчора сплыло.

Чырвань і золата фарбаў
зноў спакушаюць раку.
Дзед самавіты нашкрабаў
грошыкаў на барбекю.

Радасць святочных натоўпаў.
Бег прыабцашаных дам.
Мятай з язмінам агоўтаў
зранку паэт сябе сам.

Крык. Стадыён. Стас Міхайлаў.  
Гомель збірае сяброў.
«Спіс гарадоў Свідрыгайлы»
моўчкі чытаю ў метро.

Рысь пазірае з усмешкай.
Цмок заіграў на дудзе.
Волату выпала «рэшка».
Волат у прымы ідзе.

Я ўспамінаю каханку,
выйшаўшы ў горад з дзвярэй
нашага мілага танка
з песняю Ланы Дэль Рэй.

Шчасця нядаўняга вісмут.
Бераг спагады малы.
Горад гартуе харызму.
Горад гатуе шашлык.

Быццам радзіміч, разбіты,
сцежкай самотнай брыду,
каб паслязаўтра ў махіта
ўзнёсла мачыць бараду.

Гомель, любімы мой Гомель,
ў пабах заліты знарок.
Пушкін. Падвэнджаны омуль.
Дождж. Паляўнічы дамок.

верасень 2014 г.

Скарыстаны мінус Off Larsen : Olivier Desnos & Fxr "Nivose" (2011) з сайта вольнай музыкі: [bad word] [bad word]

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Лана Дэль Рэй" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен