ГлавнаяИсполнителиГімн БеларусіПагоня (на верш М. Багдановiча)
название:

Пагоня (на верш М. Багдановiча)


автор:

Гімн Беларусі


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1404 просмотра
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у Пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі ўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці- Краіна,
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, ты прыймі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь.
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Пагоня (на верш М. Багдановiча)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен