ГлавнаяИсполнителиКалыханкаВечарнiца
название:

Вечарнiца


автор:

Калыханка


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 803 просмотра
На палі, на лес далёкі, 
На прыціхшыя двары, 
Зазірае з-за аблокаў 
Веташок, бы дзед стары. 
Ціха зорачкі, бы птушкі, 
Сіганулі з вышыні, 
Пахаваліся ў падушках, 
Будуць баіць казкі-сны. 
За ракой, за гарой 
Жыў наш казачны герой, 
I як раз у той час 
Там была я – вам мой сказ. 

Пад ялінкай спяць зайчаткі, 
Пад зямлёю – чорны крот, 
У дупле – ваверчаняткі, 
А на коўдры – шэры кот. 
Прытаміліся i птушкі, 
Дрэмле рыбка у вадзе… 
Спіце вы, мае пястушкі, 
Заўтра будзе новы дзень. 
Спяць бабры, спяць зубры, 
Дуб адвечны на гары, 
Спіць вярба пад гарой, 
Спіць маленькі наш герой.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Вечарнiца" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен