ГлавнаяИсполнителиNord WolfМарш Беларускай Краёвай Абароны
название:

Марш Беларускай Краёвай Абароны


автор:

Nord Wolf


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 851 просмотр
Ідуць жаўнёры - беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады
Пераламаць усе прымусы
Што ім няслі вякі, гады

Няхай больш ворагі ня сьмеюць
Сваю нам волю накідаць
Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць
Іх рукі моцныя дзяржаць

А песьня льецца над палямі
Вон гадаўё з нашай зямлі
Вы нашу кроў пілі вякамі
Сьмерць вам, вы век свой аджылі!

Ідуць жаўнёры і сьпяваюць
Дзяўчатам сэрцы б'юць мацней
Праменьні сонца ў зброі зьзяюць
Яны ідуць далей, далей...

З іх не адзін у вёсцы роднай
Пакінуў мілую сваю
Яе пагляд у начы халоднай
Яму прыпомніцца ў баю

Як птушка, думка ўдаль нясецца
Дзе хата родная, дзе плуг.
І ён бясстрашна ўперад рвецца
Каб біць бандытаў, валацуг

Ідуць жаўнёры - беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады
Пераламаць усе прымусы
Што ім няслі вякі, гады.

Сьцяг бел-чырвона-белы вольны
У сэрцы кожнага із іх.
Жаўнёр Краёвай Абароны
На варце стаў правоў сваіх

А песьня льецца над палямі
Вон гадаўё з нашай зямлі
Вы нашу кроў пілі вякамі
Сьмерць вам, вы век свой аджылі!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Марш Беларускай Краёвай Абароны" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен