ГлавнаяИсполнителиЗьміцер Вайцюшкевіч & N.R.M. (праектБывайце здаровы
название:

Бывайце здаровы


автор:

Зьміцер Вайцюшкевіч & N.R.M. (праект


рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1581 просмотр
Бывайце здаровы, жывiце багата,
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
I вашае ласкi вавек не забудзем.

У вашай гасподзе шырокае поле,
Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля.
На рэчках на вашых бурлiлi каб воды,
Каб плавалi з крыкам гусей карагоды.

Каб жыта ў полi трубою вiлося,
Каб сала ў хаце кубламi вялося.
Штодзень у капусьце каб плавала шкварка,
Да шкваркi часiнай вялася б i чарка.

Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Нi мала, нi многа – штогод па дзiцяцi.
Ня будзем у крыўдзе яшчэ i на тое,
Калi пашанцуе – на год i па двое.

Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьцi,
I езьдзiць мы будзем да вас часта ў госьцi.
Эй, хто на адведы, эй, хто на радзiны –
Вазiць караваi па дзьве паўасьмiны.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Бывайце здаровы" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен