название:
автор:
Спадчына
автор:
Андрей Усанов (БГА "Песняры")
рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 685 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
муз. И. Лученок; сл. Я. Купала. Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна нам ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. І тое нуднае ягнят Бляяньне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. Жыве зь ім дум маіх сям'я І сьніць зь ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
А как ты думаешь, о чем песня "Спадчына" ?