название:
автор:
Жыве Беларусь
автор:
Зміцер Вайцюшкевіч
рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1363 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Музыка: Зміцер Вайцюшкевіч Словы: Уладзімір Някляеў Жыве Беларусь!.. Яна пяе, цалуецца у скверы, Вянком купальскім па Дняпры плыве, Жыве ў надзеі, любасці і веры – У нашых сэрцах Беларусь жыве! Жыве Беларусь!.. Яна жыве у Крэве і Смаргоні, На скрыжаваннях часу гнёзды ўе, І ўсё ляціць крывіцкая Пагоня, І час ляціць – і Беларусь жыве! Жыве Беларусь!.. Яна жыве, бо духам не змарнела, Бо вольны дух на Сожы і Дзвіне, І сцяг лунае бел-чырвона-белы, Лунае сцяг – і Беларусь жыве!
А как ты думаешь, о чем песня "Жыве Беларусь" ?